7 жніўня ў вёсцы Ліпск Круглянскага раёна прайшлі «Зажынкі»
7 жніўня сардэчна сустракалі хлебаробы гаспадаркі «Цяцерына-Агра» выступленне самадзейных артыстаў Цяцерынскага СЦК у вёсцы Ліпск Круглянскага раёна.
Калектыў Цяцерынскага СЦК працаўнікоў палёў вітаў такімі словамі:
«Сёння багаты ураджай вы зажынаеце,
Першае зерне ў поле збіраеце,
Каб штогод радзіла родная зямліца,
Мы прыйшлі да вас, каб за працу пакланіцца!…»
Так, па спецыяльна распрацаванаму графіку на палеткі гаспадарак раёна з пачатку ўборкі ўраджаю ажыццяўляюць выезды агітбрыгады клубных устаноў культуры. Змястоўна гэтую работу распачалі творчыя калектывы раённага Дома культуры. Самыя цёплыя і яскравыя выступленні падрыхтавалі супрацоўнікі Філатаўскага, Комсеніцкага СДК і інш.
Уборка зерневых культур для працаўнікоў Кругляншчыны спрадвеку звязвалася з надзеяй на багаты ўраджай. Менавіта ў гэтыя гарачыя дні, калі ў працаўнікоў гаспадарак зашмат клопатаў аб вырашчаным ўраджаі, не застаюцца ў баку клубныя ўстановы культуры. Для таго каб падтрымаць настрой хлебаробаў добрай песняй, добрым словам, зрабіць невялічкі адпачынак на палявых станах цікавым, каб множыўся багаты і спорны ўраджай на палях роднай зямлі.
Рыбакова А.А., метадыст РДК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна»