9 чэрвеня ў Горках найменне “ўзорны” і “народны” пацвярджаюць сем калектываў
Творчыя праграммы праглядае рэспубліканская атэстацыйная камісія па праглядзе мастацкай праграмы непрафесійных (аматарскіх) калектываў на прадмет пацверджання наймення “ўзорны”, “народны”.
Свае творчыя праграмы прадставілі калектывы дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства г.Горкі”: узорны аркестр беларускіх народных інструментаў, узорны інструментальны ансамбль “Тарантэла”, народны аркестр народных інструментаў, узорная вакальна-эстрадная студыя “Ступені майстэрства”, узорны хор старэйшых класаў “Кантылена”, узорны харэаграфічны ансамбль “Карусель”; узорная тэатральная студыя “Мара” дзяржаўнай установы адукацыі “Ленінская дзіцячая школа мастацтваў і мастацкіх рамёстваў Горацкага раёна”.
Кристина Башаримова, ведущий редактор УК «Могилевский областной методический центр НТ и КПР»