А НАША ВАНДРОЎКА – ПА СЁЛАХ
У дзяржаўнай установе культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна” падведзены вынікі конкурсу “А наша вандроўка – па сёлах” па экспедыцыйнай дзейнасці сярод спецыялістаў клубных устаноў.
Фальклорныя, этнаграфічныя экспедыцыі можна лічыць самым каштоўным і галоўным сродкам вывучэння, захавання самабытнай народнай культуры, сродкам стымулявання прафесійна-творчай актыўнасці, набыцця спецыяльных навыкаў і ведаў у вобласці народнага мастацтва і прафесійнай дзейнасці па актуалізацыі і папулярызацыі фальклорна-этнаграфічнай спадчыны.
Конкурс “А наша вандроўка – па сёлах” – адно з метадычных мерапрыемстваў сістэмы метадычнай работы з кадрамі, якое ўвайшло ў вопыт работы ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
Конкурс праводзіцца з мэтай захавання фальклорна-этнаграфічнай спадчыны свайго рэгіёна; актывізацыі дзейнасці клубных устаноў па краязнаўчай, экспедыцыйна-збіральнай дзейнасці; фарміравання вопыту работы па актуалізацыі і папулярызацыі збораў; абмена вопытам работы, распаўсюджання лепшых узораў майстэрства; стымулявання прафесійнай і творчай дзейнасці, яе ўдасканалення.
У гэтым годзе конкурс быў пабудаваны на ацэнцы некалькіх аспектаў экспедыцыйнай дзейнасці: ацэньваліся справаздачныя матэрыялы за мінулы год, творчыя работы па актуалізацыі экспедыцыйных збораў, формы і сродкі папулярызацыі вынікаў экспедыцый.
Конкурс паказаў, што ўзровень папулярызацыі і актуалізацыі вынікаў экспедыцыйных збораў павысіўся: зборы не застаюцца ў схованках, спецыялісты клубных устаноў знаходзяць розныя формы іх “абнародвання”, увядзення ў жыццё, узрос узровень папулярызацыі збораў праз напісанне эсэ, артыкулаў, рэфератаў, публікацый, выступленняў на радыё, справаздач.
Вынікі конкурсу падведзены па намінацыях.
У намінацыі “Лепшы матэрыял па папулярызацыі экспедыцыйных матэрыялаў” адзначаны:
дыпломам 1-й ступені Марчанка В.А., метадыст 1-й катэгорыі Краснапольскага РЦК;
дыпломам 2-й ступені Гомарава В.І., дырэктар Горскага СДК;
дыпломам 2-й ступені Яфімчык Т.В., мастацкі кіраўнік Тур’яўскога СДК;
У намінацыі “Лепшая творчая работа па актуалізацыі экспедыцыйных матэрыялаў” адзначаны:
дыпломам 1-й ступені Марчанка В.А., метадыст 1-й катэгорыі Краснапольскага РЦК;
дыпломам 2-й ступені Кандраценка А.Ул., мастацкі кіраўнік Ленінскага СДК;
дыпломам 2-й ступені Крапіўніцкая Л.В., дырэктар Яноўскага СДК.
Валянціна Аляксандрава