Абідавіцкі СДК запрасіў усіх на «Вячоркі»
У гэтай установе культуры заўсёды хапае месца і маленькім дзецям, і падлеткам, і моладзі, і людзям сталага ўзросту. Яны дапаўняюць адзін аднаго, шануюць нашу спадчыну. У творчай справаздачы прынялі ўдзел дзіцячая вакальная група “Маргарыткі” і жаночы фальклорны калектыў “Рабінушкі”. Спадабаліся гледачам песні ў выкананні вакальнага трыа”Сябры” ў складзе Міхаіла Сазурава, Надзеі Кісялёвай і Зінаіды Александровіч. Як зазначылі гледачы, сольных выканаўцаў тут заўсёды сустракаюць вельмі цёпла, а мерапрыемствы праходзяць на высокім творчым узроўні.
Святлана Саламевіч, загадчыца метадычнага аддзела Быхаўскага РЦК