Абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” стартаваў у Магілёве

У Магілёўскай вобласці стартаваў абласны агляд-конкурс аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі”, арганізатарам якога з’яўляецца ўстанова культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”.
У 2025 годзе традыцыйны агляд-конкурс прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.


Першы конкурсны прагляд адбыўся 25 лютага на базе арганізатараў. Спектаклі, літаратурна-музычныя кампазіцыі, інсцэніроўкі, мініяцюры і іншае прадставілі аматарскія тэатральныя калектывы з г.Магілёва, Бялыніцкага, Быхаўскага, Чавускага, Дрыбінскага, Круглянскага, Магілёўскага, Шклоўскага раёнаў.
Агляд-конкурс праводзіцца дзеля захавання і развіцця тэатральных традыцый Магілёўскай вобласці, выяўлення новых творчых калектываў тэатральнага жанру. Гэта падзея важны этап у культурным жыцці рэгіёна, аб’яднаўшы таленты з розных куткоў вобласці і даўшы ім унікальную пляцоўку для самавыяўлення і творчага абмену.
Агляд-конкурс праходзіць у некалькі этапаў: конкурсныя прагляды і фінал. Наступныя конкурсныя агляды пройдуць 26 лютага на базе ДУК “Палац мастацтваў г.Бабруйска”, 27 лютага – на базе ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна”. 20 сакавіка адбудзецца фінал ВА ук “Магілёскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”. На суд гледачоў будуць прадстаўлены лепшыя тэатральныя пастаноўкі тэатральных калектываў.

Усе дні конкурсныя выступленні будзе ацэньваць журы ў складзе: Хмялькова Алега Фёдаравіча, дырэктара ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, старшыні Рэспубліканскага Савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь; Білык Зінаіды Іванаўны, галоўнага рэжыссёра ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, члена рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па рабоце з непрафесійнымі (аматарскімі) калектывамі мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці; Кузняцова Аляксандра Пятровіча, вядучага метадыста ўстановы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы”, члена рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па рабоце з непрафесійнымі (аматарскімі) калектывамі мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці.
Члены журы ацэняць выступленні па шэрагу крытэрыяў, уключаючы рэжысёрскую задуму і яе ўвасабленне, акцёрскае выкананне, сцэнарый, сцэнічная кампазіцыя, мастацкае і светлавое афармленне спектакля, пластычная выява спектакля і іншае.


Сенняшні конкурсны прагляд абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў “У далонях маёй Беларусі” стаў сапраўдным святам для ўсіх прыхільнікаў тэатра. Старт аблоснага агляду-конкурсу падкрэсліў значнасць аматарскага тэатральнага мастацтва ў жыцці рэгіёна, даўшы артыстам магчымасць праявіць свае здольнасці.










Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар установы культуры “Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР”