Адкрыццё новага корпуса Бабруйскага радзільнага дома
У гэты радасны дзень для кожнага жыхара горада з цёплымі словамі да калектыва ўстановы і гасцям мерапрыемства звярнуліся: міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь В.І. Жарко, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта П.М. Руднік, старшыня Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Д.М. Бонахаў.
Добры настрой ўсім, хто сабраўся на пляцоўцы новага корпуса падарылі: салістка ўзорнага музычнага тэатра "Слугі трох муз" Яўгенія Брагіна, салісты Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь тэатра песні "Шына-най" ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска", узорнага харэаграфічнага калектыва "Чараўніцы" ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Росквіт" г.Бабруйска".
Пасля традыцыйнага перарэзання чырвонай стужачкі афіцыйныя госці агледзелі палаты, памяшканні і тэрыторыю радзільні.
Наталля Чорная, Загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"
Сяргей Грэбеневіч, Фота