Адраджаецца Батлейка!
У Быхаўскім раённым Цэнтры культуры маецца двухпавярховая батлейка. Дзеці не толькі паглядзелі казку з цікавым зместам, пад назвай “Казка пра гаспадара Хвядоса, яго дачку Настачку і жончыну дачку Хвеську”, але і самі мелі магчымасць стаць непасрэднэмі ўдзельнікамі імпрэзы.
Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю прымалі ўдзел у беларускіх гульнях “Слуцкія паясы”, “Міхасёў лапцік”, “Чароўны капялюш” і іншых.
Святлана Саламевіч, загадчыца метадычнага аддзела Быхаўскага РЦК.