Адраджаецца Батлейка
28 студзеня ў Быхаўскім раённым Цэнтры культуры для дзяцей першага класа праведзена гульнёва-забаўляльная праграма “Адраджаецца Батлейка”.
Ці ведаеце вы што такое Батлейка? Калі не, тады мы запрашаем вас наведаць Быхаўскі раённы Цэнтр культуры. На праграме дзеці пазнаёміліся з Батлейкай – народным лялечным тэатрам. Падчас правядзення праграмы дзецям паказалі казкі “Пра гаспадара Хвядоса, яго жонку і жончыну дачку Хвеську”, а таксама казку “Рэпка” на сучасны лад. Потым хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у беларускіх гульнях “Міхасёў лапцік”, “Слуцкія паясы”, “Музычны капялюш” і іншых. Усе ігралі на музычных інструментах, такім чынам утварыўшы сапраўдны музычны аркестр.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэмы Быхаўскага раёна”