Агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці «Вытокі творчасці» прашоў у г.Чавучы
У Цэнтры культуры і вольнага часу г. Чавусы 25 красавіка адбыўся агляд-конкурс мастацкай самадзейнасці паміж арганізацыямі і прадпрыемствамі горада і раёна «Вытокі творчасці».
Конкурс праходзіць у раёне кожны год і яго правядзенне стала добрай традыцыяй для чавускіх жыхароў. У гэтым годзе, агляд-конкурс быў прысвечаны да 115-годдзя прафсаюзнага руху. У зале сабраліся не прафесіяналы, а аматары добрай музыкі і спеваў, каб паказаць на што яны здольныя.
Першае месца журы вымушана было падзяліць паміж двумя ўдзельнікамі: Юліяй Моўчан (ДУА «СШ №1 г.Чавусы») і калектывам «Газавік the best» (Чавускі раён газазабяспячэння).
Другое месца калектыву раённага аддзела по надзвычайным сітуацыям – Мікалаю Фралянкову і Віталю Дымкову.
Трэцяе месца было прысуджана калектыву аддзела па адукацыі Чавускага райвыканкама.
Т.В. Толсцік, заведуючы метадычным аддзелам РЦК і вольнага часу
Фотаматэрыялы chausynews.by