Агляд-конкурс тэматычных праграм "Перамогу памятае Беларусь"
15 красавіка ў рамках агляду-конкурсу "Перамогу памятае Беларусь" тэматычныя праграмы прадставілі творчыя калектывы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада Бабруйска.
Конкурсны дзень адкрыла тэматычная праграма "Мы памятаем…", падрыхтаваная калектывам мастацкай самадзейнасці УА "Бабруйскі дзяржаўны электратэхнічны каледж імя А.І. Чарныша". Галоўным сэнсам усёй праграмы была памяць пра тых, хто заваяваў права на неўміручасць цаной жыцця. Навучэнцы і выкладчыкі каледжа ў песнях і тэатралізаваных фрагментах апавядалі пра чалавечыя лёсы, невядомых ці малавядомых ваенных падзеях, інтэрнацыянальным характары подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі.
Калектыў УА "Бабруйскі дзяржаўны будаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж" прадставіў літаратурна-музычную кампазіцыю "Перамогу памятае Беларусь", у рамках якой была праведзена віктарына з гледачамі "Салют Перамога" і здзейснена вандраванне на ўяўным цягніку, якое распавядае пра памятныя месцы Вялікай Айчыннай вайны. Нікога не пакінула абыякавым у зале падборка фатаграфій шчаслівых дзяцей мірнага часу і "дзяцей вайны" з аповядамі іх аднагодак-відавочнікаў жахлівых злачынстваў фашыстаў.
Працягнуў конкурсны прагляд выступ калектыву УА "Бабруйскі дзяржаўны прафесійны ліцэй № 4", прадставіў літаратурна-музычную кампазіцыю "Ніхто не забыты і нішто не забыта". Іх выступ складаўся з абагульняючых гістарычных нарысаў пра пачатковы этап Вялікай Айчыннай вайны, пра партызанскі і падпольны рух на тэрыторыі Беларусі, а таксама пра асноўныя этапы вызвалення беларускай зямлі ад акупантаў.
Навучэнцы УА "Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж" прадставілі паэтычную кампазіцыю па вершах Ю. Друнінай "Дзяўчыны на вайне" і сцэны з п'есы А. Дударава "Не пакідай мяне", якія былі прысвечаны юным дзяўчынам, якія аддалі сваё жыццё за вызваленне сваёй Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Музычна-тэатралізаваную кампазіцыю з пралогам і эпілогам "Чакай мяне…", у сцэнарнай аснове якой пакладзены лісты з фронта, паказаў творчы калектыў навучэнцаў і выкладчыкаў УА "Бабруйскі дзяржаўны машынабудаўнічы прафесійна-тэхнічны каледж". Лісты з фронта… Дакументы, над якімі не ўладны час. Іх пісалі ў спёку і ў сцюжу, уначы, у зацішшы паміж баямі, навярэджаныя рукі салдатаў, якія не выпускалі зброі. Гэтыя дакументы захоўваюць гарачае дыханне бою і праймаюць трапяткім хваляваннем кожную клетачку гледача.
У падвядзенні вынікаў конкурснага дня журы адзначыла, што ўсе ўдзельнікі прачулі і паказалі ў сваіх выступах увесь боль і скруху чатырох цяжкіх гадоў вайны, папярэдніх доўгачаканай перамозе.
Загадчык арганізацыйна-метадычнага аддзела
ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска"
Н.І. Чорная