Акцыя «Моладзь супраць СНІДу»
Мерапрыемства праводзілася для школьнікаў – навучэнцаў 5 - 11 класаў. На мерапрыемстве прысутнічалі 197 падлеткаў з ўсіх школ Глуска.
Мерапрыемства праводзілася сумесна з кінатэятрам “Арыён”, цэнтральнай бібліятэкай, цэнтральнай раённай бальніцай.
Яшчэ да пачатку мерапрыемства супрацоўнікамі бібліятэкі ў фае кінатэатра была арганізавана выстава тэматычнай літаратуры, з якой маглі азнаёміцца ўсе жадаючыя.
На мерапрыемстве прысутнічала ўрач-інфекцыяніст Глускай Цэнтральнай раённай бальніцы Саломка Марына Аўгустаўна, якая правяла размову са школьнікамі.
Работнікамі раённага Дома культуры была праведзена гульнёва-пазнавальная праграма “Рызыкуючы жыццём”. Спачатку падлеткі адказвалі на пытанні па тэме прафілактыкі СНІДу, схаваныя ў паветраных шарах.
Потым быў праведзены эксперымент ў гульнёвай форме. Падлеткі атрымалі шары рознага колеру з нататкамі ўнутры. Гэтыя шары былі пушчаны ў залу. Патрэбна было перадаць іх з першага рада да апошняга з рук у рукі і запомніць, якога колеру шар знаходзіўся ў іх руках. Дзеці з апошняга рада прынеслі шары на сцэну, лопнулі іх і прачыталі словы, напісаныя на паперках: здароў’е, ВІЧ-інфекцыя, венерычныя захворванні. Гэты эксперымент у гульнёвай форме паказвае, як хутка і незаўважна распрастраняюцца інфекцыі, калі жыць бяздумна, бяспечна.
У межах мерапрыемства работнікамі кінатэатра “Арыён” была арганізавана дэманстрацыя тэматычнай стужкі “Калі ты выбіраеш жыццё”.
Грынёва А. У., загадчык дзіцячым аддзелам Глускага РДК