Апошні канцэрт у будынку раённага Цэнтра культуры
Для хацімчан даўно не сакрэт, што у бягучым годзе ў Хоцімску адбудзецца абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023”. І у сувязі з гэтай падзеяй у нашым гарадку плануюцца грунтоўныя пераўтварэнні, у ліку якіх і рэканструкцыя будынку раённага Цэнтра культуры. З гэтай нагоды 29 сакавіка з РЦК з’ехалі апошнія работнікі, перавезлі ўсю мэблю і абсталяванне, але для гледачоў была падрыхтаваная апошняя ў сучасным будынку святочная канцэртная праграма “Кафэ “Чайка”, прысвечаная сусветнаму дню гумару – 1 красавіка. Увазе гледачоў былі прапанаваны гумарыстычныя тэатралізаваныя замалёўкі, а таксама музычныя нумары ў выкананні хоцімскіх артыстаў.
Нажаль, на час правядзення рэмонтных работ мы не зможам на працягу пэўнага часу радаваць хацімчан сваімі імпрэзамі, але пасля рэканструкцыі чакаем вас у абноўленым будынку Цэнтра культуры ў новай зале з новымі канцэртнымі праграмамі!
С.М.Кавалёў, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Хоцімскага раёна”