Артысты Бялыніцкага раённага Цэнтра культуры павіншавалі з юбілеем раённую газету “Зара над Друццю”
У канцы студзеня ў Бялынічах адбылася выдатная падзея – 90-гадовы юбілей газеты “Зара над Друццю”. За дзевяць дзесяцігоддзяў на старонках выдання адбылася ўся гісторыя нашай зямлі. За гэтыя гады не раз змянялася назва газеты. Але нязьменным заставаўся яе баявы, творчы дух і аб’ектыўнасць у асвятленні падзей, якія адбываюцца.
Адна з самых найстарэйшых раённых газет нашай вобласці сустракае свой юбілей у росквіце творчых сіл. На урачыстым мерапрыемстве, якое праходзіла ў музеі В.К.Бялыніцкага-Бірулі, прысутнічалі ганаровыя госці: Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч, старшыня Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта Васіль Аляксеевіч Захарэнка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Аляксандравіч Саланінка, кавалер ордэнаў Айчыны ІІ і ІІІ ступеняў, Ганаровы грамадзянін, Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна, дырэктар дзяржаўнага ўнітарнага камунальнага даччынага будаўнічага прадпрыемства “Бялыніцкая Перасоўная механізаваная калона № 241” Уладзімір Андрэевіч Раманенка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Аляксандравіч Ганчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацынальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз журналістаў» Святлана Аляксандраўна Шутава, начальнік упраўлення па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі і маладзёвай палітыкі Магілёўскага аблвыканкама Алена Рыгораўна Дзівакова, намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама Ірына Уладзіміраўна Фурсава, старшыня Бялыніцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Святлана Уладзіміраўна Патапчык і інш.
Супрацоўнікі газеты прымалi шанаванні, падарункі, узнагароджання і цеплыя словы. Урачыстыя моманты ўзнагароджання змяняліся выступленнямі артыстаў аматарскай творчасці. Цяпло павіншавалі супрацоўнікаў газеты калектывы і індывідуаьныя выканаўцы раённага Цэнтра культуры. Яшчэ раз віншуем калектыў раённай газеты “Зара над Друццю” і жадаем далейшых творчых поспехаў, здароўя і дабрабыту.
Алеся Белезяка, метадыст РЦК ДУК “ЦКС Бялыніцкага раёна”