Бабруйчане запрасілі ўсіх у краіну дзяцінства
Свае канцэртныя праграмы прадставілі вядучыя калектывы ўстаноў дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі і ўстаноў культуры, сярод якіх ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска", УК "Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска", УК "Цэнтр культуры і вольнага часу Ленінскага раёна г. Бабруйска", ДУА "Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі", ДУА "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Ленінскага раёна", ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Росквіт" г. Бабруйска".
Падчас правядзення свята парк ператварыўся ў сапраўдны дзіцячы горад. Для юных наведвальнікаў парка і іх бацькоў працавалі прэзентацыйныя пляцоўкі ўстаноў дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў і ўстаноў культуры; прайшлі спартыўныя паказальныя выступленні. На свяце было арганізавана дзіцячае караоке, выстава музычных інструментаў, продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы па музычным майстэрстве (скрыпка, гітара, цымбалы), экскурсія ў кінатэатр "Мір", катанне на канях, працавалі атракцыёны і фотапляцоўка. Наведвальнікі парка маглі прыняць удзел у разнастайных конкурсах і віктарынах, сфатаграфавацца з роставымі лялькамі.
Свята атрымалася на славу, і шчырыя дзіцячыя ўсмешкі сталі таму лепшым пацвярджэннем.
Марына Шыла, метадыст арганізацыйна-метадычнага аддзела ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска"