Бабруйшчына: канцэрт у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Лесной»
Не дзіўна, што канцэрт Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь народнага хору ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска", які адбыўся 13 лістапада 2014 г. у актавай зале спартыўна-аздараўленчага комплексу "Лесной", сабраў многа ўдзячных гледачоў. Праграму канцэрта склалі лепшыя песні з рэпертуара калектыва, свае сольныя нумары выканалі Наталля Румянцава і Ігар Шаціла. Шчырыя апладысменты і гарачыя словы падзякі прагучалі ў адрас артыстаў, што падарылі гледачам сваю творчасць і натхненне.
Кацярына Каваленка, загадчык культурна-масавым сектарам ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"