Бабруйскія майстры на Чэмпіянаце міру па хакею.
9 і 10 мая на гэтым кірмашы працавалі лепшыя майстры горада Бабруйску, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці: Чарнецкая Е.У., Качан Г.К., Галеня У.П., Гарбар Л.А, Вялічка П.К., Сакалоў У.Н., Фёдарава Л.Г. Майстры прадставілі для жыхароў і гасцей чэмпіянату вырабы, зробленыя ў розных тэхнках дэкаратыўна-прыкладного мастацтва: разьба па дрэве, лялькі-абярэгі, фларыстыка, вырабы з камянёў і мінералаў, кераміка і ганчарства, выцінанкі.
На пляцоўцы каля Палаца спорту госці нашай краіны з задавальненнем удзельнічалі ў майстар-класах бабруйскіх майстроў.
Яшчэ 23 умельца выставілі свае працы ў Парку Перамогі на свяце ў гонар 9 Мая. Усяго падчас правядзення Чэмпіянату міру па хакеі з 9 па 25 мая ў выставах-кірмашах у горадзе Мінску прымуць удзел каля 50 майстроў з горада Бабруйска.
Маштабная выстава вырабаў майстроў завершыцца ў канцы месяца правядзеннем фэста-кірмаша "Вясновы букет" у Лошыцкім парку.
Любоў Андрэева, Загадчык аддзелам мастацкай творчасці ДУК "Палац мастацтваў г.Бабруйска"