Бабруйскія майстры прапанавалі падарункі да 8 Сакавіка
6 сакавіка 2014 года, перад надыходам жаночага свята 8 Сакавіка, у фае Бабруйскага філіяла УА "Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт" прайшла выстава дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва "Падарункі да 8 Сакавіка".
У арганізацыі і правядзенні выставы прынялі ўдзел аддзел мастацкай творчасці ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска", аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска і аддзел выхаваўчай і ідэалагічнай работы БФ БГЭУ.
Святочная выстава-кірмаш падарункаў і сувеніраў аб'яднала 17 бабруйскіх майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія прадставілі студэнтам і выкладчыкам універсітэта самыя разнастайныя вырабы ручной працы: вазы, скрыначкі, лялькі, біжутэрыю, паштоўкі. Тут было, на што паглядзець і чаму падзівіцца, а заадно набыць выдатныя падарункі сваім блізкім і каханым з нагоды каляндарнай вясны і да будучага свята 8 Сакавіка.
Выстава прайшла паспяхова і сабрала шмат цёплых і сардэчных водгукаў аматараў прыгожага. А галоўнае, яна падарыла магутны імпульс да асабістага эстэтычнага самаўдасканалення.
Наталля Чорная
загадчык арганізацыйна-метадычнага
аддзела ДУК “Палац мастацтваў г. Бабруйска”