Бялынічы вітаюць: мерапрыемствы фестываля народнай творчасці пачынаюцца
8 верасня на базе Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы праходзіць прэзентацыя Бялыніцкага раёна. Прэзентацыя раёна стане працягам фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная”. Ён прымеркаваны да Года гістарычнай памяці.
Падчас мерапрыемства адбудзецца выстава-продаж хлебабулачных вырабаў, яблыкаў і груш, фіта-бар, прэзентацыя страў традыцыйнай кухні, работа тэматычных падворкаў, выстава майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы, і самае галоўнае – канцэрт з удзелам лепшых творчых калектываў і індывідуальных выканаўцаў. Аб чым з намі і падзялілася Іна Ігнатовіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама.
Усё гэта дэманструе поспехі, культурнае багацце, а таксама асаблівасці народных традыцый і рамёстваў раёна.
Инна Игнатович, начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Белыничского райисполкома