“Бялыніцкія музыкі” прынялі ўдзел у XIX Міжнародным фестывалі “Звіняць цымбалы і гармонік”
Творчую дэлегацыю ад Магілёўскай вобласці на фестывале прадстаўляў народны ансамбль народнай музыкі і песні Бялыніцкага раённага цэнтра культуры “Бялыніцкія музыкі” (кіраўнік Вольга Маісеенка) і гарманіст Пётр Кудравец, загадчык Алешкавіцкага сельскага клуба.
У рамках фестывалю праходзіў конкурс “Хто каго”, дзе ў розных намінацыях вялі спаборніцтва фальклорныя гурты, прыпевачнікі, сольныя выканаўцы.
Творчасць “Бялыніцкіх музык” прыйшлася да спадобы прафесійнаму журы і гледачам. Па выніках конкурсу народны ансамбль узнагароджаны Дыпломам лаўрэата 3-й ступені. А Пётр Кудравец стаў пераможцам сярод гарманістаў і заваяваў Дыплом лаўрэата 1-й ступені.
Дзяніс Руцкі, удзельнік народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Бялыніцкія музыкі”