“Бывай, Зімушка-зіма”
Мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму масавым і разнастайным. Жыхарам і гасцям горада была прапанавана шырокая праграма, якая прадугледжвала магчымасць культурнага правядзення вольнага часу для ўсіх узростаў.
Спачатку на сцэне разыгралася тэатральна – музычная пастаноўка, дзе галоўны герой месяц Сакавік з дапамогаю вясёлых сяброў-скамарохаў вызвалялі з зімовага палону Вясну-красну. Пасля на сцэну з получасовымі канцэртнымі праграмамі, тэатралізаванымі пастаноўкамі, тэматычнымі замалёўкамі выходзілі калектывы мастацкай самадзейнасці сельскіх Дамоў культуры: Муравільскага СДК, Новасаматэвіцкага КВЧ, Тупічанскага СДК, Сялецкаўскага СДК, Шарэйкаўскага СДК, Беладубраўскага СДК.
Традыцыйна, ў самы разгар свята, пад рытуальныя спевы было спалена пудзіла Зімы. Прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва прадэманстравалі сваю ўдаласць, ці хто на што здольны, на шматмятрвым слупе. Удалыя шчасліўчыкі пайшлі да дому з поўнымі коўдрамі падарункаў.
Атракцыёны на любы густ прапаноўвалі работнікі маладзёжнага культурнага цэнтра “Юнацтва” і раённага Цэнтра культуры. Тут усе жадаючыя мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў хуткасці і трапнасці, праверыць сваё шанцаванне. Узамен удзельнікі атракцыёнаў атрымлівалі нядрэнныя сувеніры на памяць.
Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выклікала цікавасць у аматараў эксклюзіўных цуда-рэчаў. Шырокі выбар драўляных, тканых, саламяных вырабаў прадставілі майстры раённага Дома рамёстваў і дзіцячай школы выяўленчага мастацтва.
Наталля Дробышава намеснік дырэктара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна