Быхаўскі раён сустрэў гасцей з Расіі 4 мая на аграсядзібе «Ёлкі-палкі»
Беларускі народ – гасцінны і сардэчны. Госцю, асабліва шаноўнаму, давалі за сталом самае пачэснае месца – на покуці. На стале былі самыя лепшыя стравы і прысмакі. Нават калі частаваць было нечым, неслі на стол усё, што было.
Так, у Быхаускім районе, пакуль госці частаваліся смачнымі стравамі, удзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Багатуха» спявалі народныя беларускія песні. Расіяне прымалі ўдзел у гульнях «Слуцкія паясы», «Лапцікі» , «Падушачка», «Лявоніха па-беларуску». Для іх правялі аўкцыён на веданне страў з бульбы.У якасці падарункаў госці атрымалі абярэгавыя лялькі.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»