ў Быхаўскім раёне стартаваў праект «Пакаштуйце, гэта смачна»
У сакавіку ў Быхаўскім раёне стартаваў праект «Пакаштуйце, гэта смачна». Праект рэалізуецца з мэтай збору мясцовых кулінарных рацэптаў. У выніку рэалізацыі праекта плануецца запісаць рацэпты рэдкіх беларускіх страў, якія рыхтавалі нашы продкі. Атрадна тое, што пачалося падарожжа на Масленічным тыдні, таму і першы рацэпт які мы запісалі, быў рацэпт бліноў. Рацэптам прыгатавання бліноў на расчыне падзялілася з намі мясцовая жыхарка вёскі Дунаёк Ніна Марозава. Па гэтаму рацэпту рыхтавала бліны яе маці, таму і Ніна Міхайлаўна ўмее гатаваць смачныя бліны з дзяцінства.
І сёння, калі да Ніны Міхайлаўны завітаюць госці, яна заўсёды пачастуе іх смачнымі блінамі з мачанкай. Гатуе бліны Ніна Міхайлаўна ў печы. Расчына рыхтуецца загадзя. Для яе прыгатавання патрэбна вада і кавалачак чорнага хлеба. Потым патрэбна каб расчына пастаяла два дні. На другі дзень у расчыну дабаўляюць лыжку сахару, тры нацёртыя на мелкую цёрку бульбіны, соль па смаку, муку. Патэльню трэба добра разагрэць. Каб яна не была сухой, памазаць помазам і выкладваць бліннае цеста тоўстым слоем. Чакаць, пакуль блін запячэцца з аднаго боку, потым яго перавярнуць. І вось смашныя бліны ўжо гатовы. Да бліноў гасцінная гаспадыня рыхтуе сялянскую мачанку. Для падрыхтавання якой патрэбна свежына, цыбуля і смятана. Вясковая ежа мае незвычайны смак і вельмі сытная. Да бліноў з мачанкай Ніна Міхайлаўна прапануе ўзвар з сушаных яблыкаў ды груш.
Сумаваць Ніне Міхайлаўне няма часу, бо ў вольную гадзіну яна займаецца вышыўкай. Вышываныя рушнікі, пацеркі,посцілкі ўпрыгожваюць сёння ўбранствам хату. Ветлівая гаспадыня добра спявае, таму падчас прыгатавання ежы Ніна Міхайлаўна праспявала нам некалькі беларускіх песен, якія спявала раней яе маці. У вольны час Ніна Міхайлаўна разам са сваімі сяброўкамі спявае у вакальным гурце Дунайкоўскага сельскага клуба.
Наша развітанне прайшло ў клубе, дзе Ніну Міхайлаўну чакалі на рэпетыцыю яе сяброўкі. Яны сабраліся на трэцці дзень Масленіцы каб разам паспяваць, пагутарыць аб жыцці, ды пакаштаваць смашных бліноў.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»