Чэрыкаўскі раён правёў абрадавае свята “Зажынкі”
На залацістым збожжавым полі сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прагрэс» у сераду 22 ліпеня прайшло абрадавае свята “Зажынкі”, якое азнаменавала пачатак уборачнай кампаніі ў раёне.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэту Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка; першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Сяргей Сяргеевіч Леўшуноў; настаяцель храма Раства Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Мікалай Жук; намеснік старшыні райвыканкама Ларыса Уладзіміраўна Асмалоўская; начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі райвыканкама Кацярына Іванаўна Каркозова; кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, механізатары.
Як і належыць народным традыцыям, настаяцель Храма Мікалай Жук у малітве благаславіў усіх на новы ўраджай, здароўе і дабрабыт, а таксама ўручыў Сяргею Сяргеевічу Леўшунову абраз Божай Маці – “Спорительницы хлебов”.
Аляксандра Мікалаеўна Міхеенка пажадала ўсім прысутным добрага ўраджаю і паспяховай уборачнай пары.
Загучала песня ў выкананні народнага трыа “Ві-за-ві” і старшыя жнейкі перахрысціўшыся са словамі “Дапамажы Божа добры ўраджай сабраць” пайшлі ў поле зажынаць першы зажыначны сноп, па традыцыі яго упрыгожылі кветкамі і стужкамі і ўручылі кіраўніку раёна. Аляксандра Мікалаеўна трыжды падкінуўшы сноп дала пачатак уборкі ўраджаю і камбайны пад вясёлую песню народнага ансамбля “Дзяўчаты +” рушылі па хлебным полі.
Першае збожжа – у раённы каравай!
Н.В.Марозава, загадчык ІМА ДУК “Централізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна”