Цікаўнасць да этнакультурных традыцый – у аснове іх захавання

Цікаўнасць да даследчай дзейнасці, да гісторыі і этнакультурных традыцый, папулярызацыя рэгіянальнай культурнай спадчыны, – усё гэта характарызуе дзейнасць Марчанка В. А., метадыста па традыцыйнай культуры Краснапольскага РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
Яе фальклорных запісаў – ужо не адна кнігу. Метадыст імкнецца рознымі шляхамі і сродкамі распаўсюджваць калекцыю сваіх даследванняў – праз выданне брашур і буклетаў, артыкулы ў СМІ, семінары з калегамі, праз краязнаўчыя чытанні. Рэгіянальныя краязнаўчыя чытанні “Мой край: вядомы, невядомы” Марчанка В. А. вось ужо на працягу 4 гадоў ладзіць на Краснапольшчыне.
А яшчэ – яна с поспехам прымае ўдзел у штогадовых конкурсах, якія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі абвяшчае ў сувязі з тэматыкай года. У намінацыю гэтых конкурсаў “Песні нашай Радзімы” яна дасылае запісы з багатай скарбніцы фальклорных спеваў народнага фальклорнага ансамбля “Горскія харашухі”, кіраўніком якога з’яўляецца, а ў намінацыю “Культура і побыт беларускага народа” – свае творы на аснове даследчых матэрыялаў і фальклорных запісаў.
Не так даўно Валянціна Аляксандраўна атрымала 10-ы выпуск зборніка навуковых прац “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследванні”, які выдае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Справа ў тым, што ў гэтым зборніку па прапанове галоўнага рэдактара, доктара філалагічных навук Т. В. Валодзінай, у раздзеле “З калекцыі фальклорных запісаў” надрукавана работа В. А. Марчанка. Па ацэнцы Т. В. Валодзінай, работа цікавая этнаграфічнай дакладнасцю, новымі адметнымі дэталямі, эмацыянальна яркая і кранальная.
Цікаўнасць да этнакультурных традыцый, іх вывучэнне, даследванне, папулярызацыя – у аснове іх захавання.

В. А. Марчанка, метадыст РЦК ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”