Дала мне маці гэту мову
“Мова – гэта вялікі народны скарб.
Яе нельга не паважыць,
як нельга не паважыць родны народ”
(І.Мележ)
4 верасня ў глядзельнай зале Бялыніцкага раеннага цэнтра культуры для вучняў Прыдруцкага краю адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Дала мне маці гэту мову”.
Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.
Свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Для гледачоў падрыхтавалі віктарыну па беларускім святам, гульню “Гаворым па-беларуску”. Удзельнікі народнага тэатра юнага гледача паказалі ўрыўкі са спектакляў “Мікітаў лапаць” М. Чарота і “Прымакі” Я. Купалы. Ролі выконвалі самадзейныя акцеры: Алена Куранок, Ірына Касцова, Анатоль Віннікаў, Антон Касцоў, Валерый Макаранка, Аляксандр Салдаценкоў, Людміла Юрэвіч, Таццяна Чачура, Хрысціна Арлова, Аліна Арленак, Віктар Чайкоў, рэжысер-пастаноўшчык Тамара Падымака.
Не абышлася сустрэча без беларускіх песен у выкананні Хрысціны Вараб’евай, Веранікі Чарняковай, Анастасіі Жалаковіч. Добры настрой на працягу ўсяго мерапрыемства глядачам дарылі вядучыя Іна Віннікава і Дзяніс Руцкі.
Дзяніс Руцкі, вядучы метадыст ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раена”