Далучыць да роднага слова

З беларускай мовай неразрыўна звязаны лёс Беларусі, яе эпахальных дасягненняў, імклівага гістарычнага росту і росквіту. Мова – выразнік нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Захаванне роднай мовы, а разам з ёй і культуры, гісторыі, традыцый – вельмі важная задача сучаснасці!
Для вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 20 г. Бабруйска» адбылася віктарына «Далучыць да роднага слова», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Віктарына дазволіла вучням замацаваць навыкі вольных зносін на беларускай мове, паглыбіла іх цікавасць да роднага слова і пашырыла выкарыстанне мовы ў навучальным асяроддзі.
Мерапрыемства завяршылася паказам відэароліка «Беларуская мова і культура – жывая спадчына!».


Таццяна Святцава, метадыст аддзела культурна-дасугавай дзейнасці ДУК «Палац мастацтваў г. Бабруйска»