ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ
Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў” 3 верасня прайшла па Краснапольшчыне. Кіраўнік экспедыцыі – навуковы супрацоўнік НАН Беларусі А, М. Лапата-Загорскі.
У РЦК адбылася канферэнцыя, мадэратарам якой выступіў С. С. Лаўшук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар.
У канферэнцыі прыняла ўдзел і краснапольская паэтка Валянціна Марчанка. Яна прачытала свае вершы, прысвечаныя роднай мове, асветнікам, роднаму краю, паведала аб удзеле краснапальчан у мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускага пісьменства і пажадала прысутным і іх дзецям поспехаў на шляху да духоўнасці, адукаванасці і культуры.
Глядзельная зала РЦК, якая была поўная, цёпла адгукнулася на выступленні ўдзельнікаў канферэнцыі, выступленні якіх дыхалі духоўнасцю. Сярод выступіўшых – паэтка Ніна Загорская, ганаровы кіраўнік экспедыцыі, пастаянная захавальніца цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы, шляхаводнай іконы экспедыцыі “Дарога да святыняў”, Аляксандр Лабада, журналіст, фотамастак, ансамбль сярэднявечнай музыкі “Вір” з г. Барысава, святар і іншыя.
Пасля канферэнцыі адбыўся Хросны ход да храма і малебен.
Экспедыцыя “Дарога да святыняў”, як і Дзень пісьменства – заклік да ачышчэння, шлях да духоўнасці, асветы, адукацыі і культуры.