Другі рэгіянальны фестываль народных промыслаў і рамёстваў «Рамесная майстэрня» адбыўся 24 жніўня на Краснапольшчыне
Свята працы сабрала майстроў з розных раёнаў Магілёўскай вобласці, а таксама ўсіх аматараў вялікай і шматграннай народнай культуры. Фестываль уключаў правядзенне выставы вырабаў майстроў народных промыслаў і рамёстваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, майстар-класы па розных відах рамёстваў, практычную канферэнцыю і круглы стол па абмеркаванні праблем развіцця рамёстваў. Пагрузіць гледачоў у атмасферу ўзнікнення народных промыслаў і рамёстваў дапамагло дэфіле аўтэнтычных касцюмаў. Таксама адбылася работа сваеасаблівай творчай пляцоўкі, дзе майстры маглі падзяліцца сваім вопытам і перадаць сваё майстэрства калегам і ўсім жадаючым.
Спадчына – гэта талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і вывучаць, таму мы павінны заўсёды захоўваць гэту спадчыну.
Сазонава С.А., метадыст метадычнага аддзела Краснапольскага раённага Цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна»