Дрыбінская «ЖАЛЕЙКА» гучала ў Бранску
Народны вакальны ансамбль ветэранаў працы «Жалейка» установы культуры «Районны цэнтр культуры Дрыбінскага раена» прыняў удзел у Міжнародным фестывалі хароў ветэранаў вайны і працы «Ратнаму подзвігу славу пяём».
Фестываль адбыўся у верасні ў горадзе Бранску і быў прысвечаны 74-й гадавіне вызвалення Браншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У фестывалі прынялі ўдзел 17 творчых калектываў, якія прадстаўлялі Украіну, Беларусь, Расію.
Удзельнікі ансамбля «Жалейка» прынялі ўдзел у святочным канцэрце, які праходзіў на галоўнай плошчы Бранска падчас ўрачыстага адкрыцця Міжнароднага фестывалю.
Акрамя ўдзелу ў канцэртнай праграме, ўдзельнікі ансамбля наведалі Мемарыяльны комплекс «Партызанская паляна» ў Бранскім лесе.
А адбылася гэта паездка дзякуючы спонсарскай дапамозе Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Беларускі фонд міру» і садзейнічанню начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А.М. Рабкавец, за што творчы калектыў ансамбля «Жалейка» выказвае шчырую падзяку.