ДУХОЎНЫ СКАРБ МАЛОЙ РАДЗІМЫ
Наша любоў да Радзімы – вялікай і малой – непарыўна звязана з гісторыяй, з культурай свайго народа, яго творчасцю. І калі мы будзем вывучаць іх, перадаваць наступным пакаленням, то зробім крок да таго, што і будучыя пакаленні будуць захоўваць і помніць мінулае сваёй малой радзімы, шанаваць яе фальклорную спадчыну і адчуваць гонар за бацькоўскую зямлю і яе таленавітых продкаў.
На асэнсаванне важнасці і неабходнасці захавання нацыянальна-культурнай самабытнасці і духоўнасці свайго народа, на актуалізацыю эфектыўных шляхоў і сродкаў папулярызацыі традыцыйнай культуры і яе ролі ў сацыяльна-культурным жыцці быў накіраваны сацыяльна-творчы Арт-праект “Фальклорны жыццявір”, рэалізаваны ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” на працягу 2022 года пад кіраўніцтвам метадыста па традыцыйнай культуры Марчанка В. А.
8 снежня ў Краснапольскім РЦК адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Рэгіянальная этнаспадчына як рэсурс сацыяльна-культурнага развіцця”, заснаваная на выніках арт-праекта “Фальклорны жыццявір” і конкурсу практык клубных устаноў, які адбыўся ў рамках арт-праекта.
У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел намеснік дырэктара ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна” Г. В. Снытка. Яна павітала ўдзельнікаў канферэнцыі і зрабіла выступленне на тэму “Традыцыйная культура – неад’емная частка сацыяльна-культурнага жыцця, рэсурс устойлівага развіцця грамадства”.
Справаздачу ў выглядзе аналітычнай даведкі па рэалізацыі арт-праекта, і праведзенаму конкурсу лепшых практык клубных устаноў зрабіла кіраўнік праекта, метадыст Марчанка В. А.
Выступленне з вопыту работы па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры прадставіў Яноўскі СДК.
Практычныя дасягненні ў працэсах пераемнасці фальклорных спеваў былі прадэманстраваны ў час правядзення канферэнцыі Тур’яўскім, Яноўскім, Пачапоўскім СДК.
Пад час канферэнцыі былі ўзнагароджаны пераможцы конкурсу “Фальклорны жыццявір” у агульным заліку і ў розных намінацыях, асобныя ўдзельнікі конкурсу.
Дыпломам I ступені ўзнагароджаны Ленінскі СДК. Культарганізатар гэтай установы Кандраценка А. У. адзначана дыпломам у намінацыі “Лепшая метадычная распрацоўка”. Дыпломы II ступені атрымалі Горскі, Яноўскі, Сідараўскі, Пачапоўскі СДК, дыпломы III ступені – Тур’яўскі СДК і Казельскі СК.
Дыпломамі ў намінацыі “Народная кухня” адзначаны Сідараўскі, Горскі, Пачапоўскі СДК, у намінацыі “Актуалізацыя творчых рэсурсаў соцыума” – Горскі СДК, Сідараўскі СДК, у намінацыі “Захаванне і папулярызацыя этнаграфіі” – Яноўскі СДК.
Падзякі атрымалі: Крапіўніцкая Л. В. (Яноўскі СДК) за захаванне і развіццё рамеснай творчасці І ДПМ; Яфімчык Т. В. (Яноўскі СДК), Саранкова В. Д. (Тур’яўскі СДК), ансамбль народнай песні “Спадчына” Пачапоўскага СДК за пераемнасць фальклорнай песні, Яцутка Н. Ф. за захаванне фальклорнай песні.
У час абмеркавання-рэфлексіі вынікаў арт-праекта і канферэнцыі ўдзельнікамі былі даны станоўчыя водгукі і асэнсаванае імкненне ўзяць усё лепшае з вопыту выкарыстання этнакультурнага рэсурсу свайго рэгіёна ў практыкі далейшай работы клубных устаноў.
Клубныя работнікі атрымалі раздатачную выдавецкую літаратуру па выніках праекта і пазнаёміліся з перспектыўным планам метадычнай вучобы кадраў па напрамку традыцыйнай культуры на 2023 год.
Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”