Дзень роднай мовы на Быхаўшчыне
21 лютага, да Дня роднай мовы, ва ўстановах культуры Быхаўскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
Работнікі Быхаўскага раённага Цэнтра культуры правялі для вучняў 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №1г.Быхаў” гульнёва-пазнавальную праграму “Гучы, родная мова”. Падчас правядзення якой дзеці адгадвалі загадкі, гулялі ў пазнавальныя і рухомыя гульні. Вядучыя праграмы нагадалі дзецям аб тым, што сёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забываць сваю мову, не шануе яе. Хлопчыкі і дзяўчынкі разыгралі перад сваімі сябрамі беларускую казку “Курачка рабка”, ролі якой выканалі экспромтам.
У філіяле Абідавіцкі сельскага Дома культуры аформілі выставу “Не пакідайце ж мовы роднай”. Работнікамі філіяла Баркалабаўскі культурна-спартыўны Цэнтр праведзена гульнёва-пазнавальная праграма “Знаўцы беларускай мовы”. Прыняць удзел у пазнавальнай праграме “Мова народа-яго душа” запрасілі падлеткаў работнікі філіяла Цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў.
Міжнародны дзень роднай мовы падштурхоўвае нас задумацца аб месцы матчынай мовы ў нашым жыцці, яе захаванні і перадачы наступным пакаленням.
Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна”