Дзень Яднання. Думкі наконт…
Падчас святочнага канцэрта, прысвечанага Дню Яднання народаў Беларусі і Расіі, які прайшоў 2 красавіка 2024 года ў Хоцімскім раённым Цэнтры культуры з удзелам як нашых калектываў і артыстаў, так і запрошаных гасцей – творчага калектыву Суражскага міжпасяленчага раённага культурна-дасугавага цэнтра з Расіі, я злавіў сябе на думцы: Гэтае свята ўнікальнае. У Еўропе дакладна. У гісторыі ёсць вялікая колькасць прыкладаў, калі два і больш народаў па розных абставінах аказваліся ў складзе адной дзяржавы, а пасля набывалі незалежнасць і стваралі свае суверэнныя дзяржавы. Адразу прыгадваюцца Аўстра-Венгрыя, Чэхаславакія, Югаславія. Але хто-небудзь чуў пра такія святы, як яднанне народаў Аўстрыі і Венгрыі, ці народаў Чэхіі і Славакіі, ці Сербіі і Харватыі? Адносна двух апошніх, дык сербы і харваты – гэта ў этнічным плане ўвогуле адзін народ, у іх нават мова агульная сербахарвацкая. Проста частка агульнага этнасу вызнае каталіцызм (харваты), а іншая (сербы) праваслаўе. Наадварот, усе названыя вашэй народы здабудучы незалежнасць усяляк імкнуцца адмежавацца адзін ад аднога, ад агульных каранёў, культуры і гісторыі. І толькі беларусы і расіяне ганарліва і смела дэкларуюць, што яны адзін народ, што яны браты. Што палітычная рэальнасць, у якой яны зараз існуюць не з’яўляецца падставай для рознагалоссяў і варожасці. Што сяброўства дзвюх краін дэклараванае на дзяржаўным узроўні Дагаворам аб Саюзнай Дзяржаве з’яўляецца ўвасабленнем жадання як расіян, так і беларусаў. І ў такіх прыгранічных рэгіёнах як Хоцімскі раён Магілёўшчыны і Суражскі раён Браншчыны гэта адчуваецца асабліва.
І канцэрт які адбыўся лепшае таму пацверджанне. На адной сцэне выступілі народны вакальны ансамбль “Жамчужына” з Суража і салісты, з беларускага боку народныя вакальныя ансамблі “Горліца”, “Хлопцы Пасялковыя”, “Адраджэнне” раённага Цэнтра культуры і вакальнае трыо “МІКС” і харэаграфічны калектыў “Серпантын” Хоцімскай Дзецячэй школы мастацваў. У мінулыя гады хоцімскія ансамблі “Горліца” і “Хлопцы Пасялковыя” бралі ўдзел у святкаванні Дня Яднання народаў Беларусі і Расіі ў сталіцы Рэспублікі Марый Эл Ёшкар-Але. І сёлета марыйцы даслалі сваё відэавіншаванне ўсім хоцімчанам і гасцям гарадскога пасёлка.
Асобна хочацца адзначыць факт, што на канцэрце адбылася прэм’ера песні. Паэт з Хоцімска Сяргей Пагуляеў і кампазітар з Забелышына Ігар Абушкевіч напісалі песню “Адзінства”, якую ўпершыню са сцэны выканалі салісткі трыа “МІКС”. І песня, як прынята выказвацца, “зайшла” публіцы. Да фіналу многія гледачы ў зале спявалі яе разам з выканаўцамі.
Усё вялікае складаецца з малога. І калі Прэзідэнты Беларусі і Расіі з высокіх трыбун заяўляюць аб добрасуседскіх адносінах двух народаў, аб інтэграцыі і супрацоўніцтве ў сферах палітыкі, эканомікі, культуры, спорту і іншых, яны маюць на ўвазе і такія вось маленькія мясцовыя канцэрты. Гэта прамое пацвярджэнне іх заяў.
А.А.Александрын, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клбуная сістэма Хоцімскага раёна”