Дзнеь работнікаў сельскай гаспадаркі адзначылі ў Бялынічах
На свята былі запрошаны кіраўнікі і спецыялісты аграпрамысловага комплексу раёна.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка, начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Раіса Лычкоўская, старшыня райсавета Аляксандр Асіпёнак, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гейдаль, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Станіслаў Бурко.
У мерапрыемстве прыняў удзел і выступіў з прамовай дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Агееў.
Ганаровымі граматамі, грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі раёна.
На пачатку мерапрыемства прысутным прапанавалі паглядзець фільм аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Бялыніцкага раёна, які падрыхтаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Парадавалі ўдзельнікаў свята канцэртныя нумары салістаў і творчых калектываў раённага Цэнтра культуры, ДУА “Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў”, выкананыя на высокім мастацкім узроўні: Кацярыны Бондзікавай, Аксаны Кушняровай, Ліліі Лахцікавай, Алены Кандрашонак, Вікторыі Грыбковай, Юрыя Дзеравяшкіна, народных вакальных ансамбляў “Славяне” і “Бялыніца”, народнай эстраднай студыі “Колеры”, узорнага харэаграфічнага калектыву “Созвездие” і іншых таленавітых выканаўцаў і калектываў.
Падчас святочнага мерапрыемства адбылося ўшанаванне ветэранаў сельскагаспадарчай вытворчасці і “прысвячэнне ў прафесію” маладых спецыялістаў.
Людміла Куранкова, метадыст Бялыніцкага РЦК