Экскурсія «Наперад у мінулае» ў Быхаўскім раёне

У рамках маштабнага праекту «Кожная пятніца – родная, сваё», 6
сакавіка ў музейным пакоі філіяла Баркалабаўскі КСЦ была праведзена экскурсія «Наперад у мінулае».

Мерапрыемства сабрала прыхільнікаў гісторыі і мясцовай культуры, жадаючых пагрузіцца ў атмасферу мінулых стагоддзяў. Экскурсія «Наперад у мінулае» прапанавала наведвальнікам глыбокае знаёмства з гісторыяй Баркалабаўскага краю.

Гэтае мерапрыемства – частка ініцыятывы «Кожная пятніца – родная, сваё», накіраванай на папулярызацыю мясцовых традыцый і культурнай спадчыны. Асаблівая ўвага падчас экскурсіі была нададзена экспанатам музейнага пакоя, якія адлюстроўваюць развіццё рэгіёну. Наведвальнікі мелі магчымасць пабачыць калекцыі прадметаў побыту, народнага адзення, дакументаў і фотаздымкаў, што дазволіла ім адчуць сувязь часоў і лепш зразумець культурны код сваёй радзімы.

Святлана Саламевіч, загадчык метадычнага аддзела ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Быхаўскага раёна»