ЭТНАГРАФІЧНЫЯ РЭАЛІІ БЫТАВАННЯ НАРОДНАГА КАСЦЮМА ПАМЕЖЖА: КРАСНАПОЛЬСКІ СТРОЙ

З такім даследваннем я, Валянціна Марчанка, метадыст па традыцыйнай культуры Краснапольскага раённага Цэнтра культуры, выступіла на краязнаўчых чытаннях, якія 24 красавіка ладзіла ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Краснапольскага раёна”. Асноўнымі слухачамі гэтых чытанняў сталі вучні школ г. п. Краснаполле.
Як метадыст і аматар народнай культуры я вяду актыўную дзейнасць па вывучэнню народнай спадчыны. Ладжу экспедыцыі, вяду даследванні, папулярызую свае знаходкі праз розныя формы: выдаю літаратуру, выступаю з дакладамі і паведамленнямі, пішу артыкулы, з’яўляюся арганізатарам мерапрыемстваў па ўвядзенню здабыткаў народнай спадчыны ў сучаснае жыццё, узаемадзейнічаю з навукоўцамі. Да маіх матэрыялаў і работ звяртаюцца навучэнцы розных навучальных устаноў і калегі, з якімі дзялюся сваім вопытам і здабыткамі.
Вынікі даследвання касцюма я прадстаўляла раней у рамках навукова-практычнай канферэнцыі міжнароднага форуму “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс развіцця грамадства” у г. Магілёве, на штогадовых рэгіянальных краязнаўчых чытаннях “Мой край: вядомы, невядомы” ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна”, ініцыятарам і арганізатарам якіх з’яўляюся.

У народным касцюме знайшлі ўвасабленне шматвяковы вопыт народа, яго гісторыя, культура, светапогляд, менталітэт.
Зацікаўленыя могуць звярнуцца да выдання маёй работы па даследванню касцюма ў падрабязным ці скарочаным варыянтах у выглядзе брашуры ці альбома, прэзентацыі. А яшчэ могуць пазнаёміцца з маёй калекцыяй аўтэнтычных народных касцюмаў нашага памежнага руска-беларускага рэгіёну. Пазнаёміцца, апрануцца ў касцюм стогадовай даўніны, каб адчуць эстэтычны ідэал сваіх продкаў і свой этнічны маркер.

Валянціна Марчанка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізованая клубная сістэма Краснапольскага раёна”