Этнічнае свята эпохі ранняга сярэднявечча “У госці да радзімічаў” прайшло ў Чавускім раёне ў сёмы раз

19 верасня ў аграгарадку Радамля Чавускага раёна на пасадзе Замковішча абылося VII этнічнае свята эпохі ранняга сярэднявечча “У госці да радзімічаў”, заснаванае на падзеях і стылістыцы 9-11 стагоддзяў.
Прысутныя гледачы змаглі пабачыць абрады і рытуалы старажытных радзімічаў – гэта і здабыча жывога вогнішча, і абрад няпоўнай крэмацыі, абрад-гульня “Турыцы” і г.д. Прыняць удзел у майстар-классах па традыцыйным рамёствам: кавальства, ганчарства, ткацтва, а таксама паспрабаваць традыцыйныя радзіміцкія стравы мясцовых кулінараў. Сярод мясцовых сельскіх Саветаў арганізавалі конкурс “Радзіміцкія забавы”, дзе ўдзельнікі дэманстравалі сваю спрытнасць і ўменне кідаць дзіду, страляць з лука, лавіць рыбу і падымаць цяжкія калоды. Жанчыны тым часам выраблялі лялькі-абярэгі па гістарычнай тэхналогіі і без сучасных прыладаў. А таксама прэзентаваць свой падворак у стылі ранняга сярэднявечча і традыцыйныя стравы. Журы конкурсу ацаніла апошняе па вартасці, дзе былі і запечаныя перапёлкі, і рыба, прыгатаваная ў духмяных травах, пярловая каша з запечанымі рулькамі, словам, як рыхтавалі ежу нашы продкі даўней.
На свята былі запрошаны майстры і рамеснікі Магілёўскай вобласці з Мсціслаўля, Бабруйску, Дрыбіна, Слаўгарада, Хоцімску. Атмасферны настрой святу прыдавалі выступленні фальклорных ансамбляў “Вясковачкі” (Слаўгарадскі раён), “Адраджэнне” (Хоцімск), “Спадарыня” (Чавусы), а таксама музыканты з ансамбля сярэднявечнай музыкі “Вір” г.Барысава з музыкай, песнямі і майстар-класамі па старажытным танцам.
Старажытны настрой стваралі ўдзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі “Вітланд”, “Волат” і незалежныя рэканструктары з г.Мінска і Жодзіна, якія з задавальненнем прымалі ўдзел у адкрыціі свята, у тэатралізаваных дзеяннях, а таксама дэманстравалі свае навыкі ў паказальных бітвах.
Этнасвята “У госці да радзімічаў” праходіць штогод на гістарычнай зямлі нашых старажытных продкаў-радзімічаў, арганізатары якога не спыняюцца, а крочаць далей, каб развіваць на гэтай тэрыторыі турыстычную метку, каб згуртаваць прыхільнікаў гісторыі і нацыянальнай культуры беларусаў.









Алеся Далецкая, метадыст па традыцыйнай культуре РЦК і ВЧ ДУК “ЦКС Чавускага раёна”
Фотаматэрыялы карэспандэнта раённай газеты “Іскра”