Фальклор як сродак інкультурацыі і сацыяльнай інтэграцыі
“Фальклор як сродак інкультурацыі і сацыяльнай інтэграцыі”, – на такую тэму адбыўся семінар-практыкум у ДУК “ЦКС Краснапольскага раёна”.
Семінар адбыўся 6 мая на базе Пачапоўскага СДК і быў накіраваны на асэнсаванне сучасных падтрабаванняў да сферы культуры, месца фальклору ў сучаснасці, ролі народнай абрадавай культуры ў інкультурацыі асобы і сацыяльнай інтэграцыі.
Пытанні семінара разглядаліся праз інфармацыйна-аналітычнае выступленне метадыста па традыцыйнай культуры I катэгорыі, арганізатара семінара В. А. Марчанка, абмеркаванне ў форме круглага стала і кругавой гутаркі спецыялістаў клубных устаноў раёна, аналіз абрадавай праграмы.
На творчай пляцоўцы семінара яго ўдзельнікі былі ўцягнуты ў абрадавыя святочныя дзействы, звязаныя са святам Пасха. Пачапоўскі СДК пад кіраўніцтвам Л. Я. Каратцовай падрыхтаваў адкрыты паказ фрагментаў гэтага свята з захаваннем традыцыйных для вёскі Пачапы рытуалаў і звычаяў. Да ўдзелу ў мерапрыемстве былі прыцягнуты і дзеці, і дарослыя, і носьбіты традыцыі, і тыя, хто імкнецца яе пераняць.
Мерапрыемства адбылося захапляльным і пазнавальным, бо было арганізавана з захаваннем многіх каштоўных прынцыпаў сучаснага этнакультурнага дзейства, сярод якіх: прынцып сумеснага ўдзелу ў ім і гледачоў, і артыстаў, прынцып сінкрэтычнасці фальклору, узроставай камунікацыі, імправізацыі, жывога выканання, этнапедагогікі і інш.
Арганізатар семінара метадыст В. А. Марчанка, падводзячы яго вынікі, падкрэсліла, што ва ўмовах сучаснасці клубным установам вельмі важна арганізоўваць дасуг у кантэксце этнакультурных традыцый і духоўна-маральных каштоўнасцей, каб, па-першае, не апусціцца толькі да забаўляльна-рэкрэацыйнай дзейнасці, па-другое, прадаставіць магчымасць падрастаючаму пакаленню ўвайсці ў традыцыю, засвоіць яе, пераняць лепшае, што напрацавана ў народнай абрадавай культуры. Удзельнікамі семінара было разгледжана пытанне арганізацыі і падрыхтоўкі рэгіянальнага фестывалю фальклорнага мастацтва на Краснапольшчыне “Чары сівой даўніны”.
Зварот да фальклору як да духоўных вытокаў – састаўная частка вырашэння праблем выхавання, магчымасць самавыяўлення і фарміравання самасвядомасці. Фальклор можа выконваць функцыі інкультурацыі асобы, сацыяльнай інтэграцыі, быць сродкам яднання ў адзіны сацыяльны арганізм.
В. А. Марчанка, метадыст РЦК ГУК “Централізованная клубная сістэма Краснапольскага раёна”