Фальклорная праграма “Вяселая сустрэча”.
Фальклорная праграма “Вяселая сустрэча”.
19 лютага 2014 года для жыхароў вёсак Рубеж і Вугляны Клуглянскага раёна была прадстаўлена фальклорная праграма “Вяселая сустрэча”, якая была падрыхтавана работнікамі УК “Аўтаклуб” сумесна з работнікамі Дома рамёстваў, раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Дзеючымі асобамі праграмы былі Гаспадыня, Суседка, Дамавы, госці. Да ўвагі гледачоў былі прапанаваны беларускія жарты, байкі, песні, прыпеўкі, прыказкі , прымаўкі, выстава рушнікоў гісторыка-краязнаўчага музея і драўляныя музычныя інструменты А. Харкевіча. У час мерапрыемства прысутныя з захапленнем гралі на музычных інструментах “Польку”, спявалі песні.
Загадчык УК “Аўтаклуб”
Л.М.Мацюшкова