Фальклорная праграма «Хрыстос Уваскрос» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Круглянскім раёне

На базе ўстановы «Круглянскі раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» г. Круглае загадчыкам аддзела КДД раённага Дома культуры Вольгай Ківель была праведзена фальклорная праграма «Хрыстос Уваскрос» для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў.

Вядучая павіншавала ўсіх са Святам Вялікадня, расказала пра гісторыю свята, чаму ў народзе спрадвеку яго называюць “Святам святаў”, пра традыцыі нашых продкаў і абрады, пра фарбаванне і роспіс яек, пра выпечку і пра Вялікодныя гульні, якія прыносяць ім радасць.
Праграма прайшла ў цёплай абстаноўцы і выклікала станоўчыя эмоцыі ва ўсіх прысутных.

Вольга Ківель, загадчык аддзела РДК ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Круглянскага раёна»