Фальклорная праграма «Юраўскі карагод» была арганізавана ў Быхаве
18 мая ў Быхаўскім Цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў для падлеткаў была арганізавана фальклорная праграма «Юраўскі карагод».
Асноўная задумка гэтага свята – аб’яднанне пакаленнеў і знаемства дзяцей і падлеткаў са святочнымі традыцыямі роднага краю.
Да гледачоў завіталі пастухі са сваімі забавамі, потым усе жадаючыя прынялі ўдзел у абрадзе абыхода нівы юр'яўскім гуртом.
Напрыканцы свята дзеці завялі карагод і заспявалі песню-вяснянку: «Дзе «карагод» ходзіць, там жыта родзіць, а дзе не бывае, там жыта ўлягае. Зарадзі, Божа, жыта да на новае лета, на жыта, на пшаніцу, да на ўсяку пашніцу!»
Алена Байкова, мастацкі кіраўнік Цэнтра культуры, народнай творчасці і рамёстваў ДУК «ЦКС Быхаўскага раёна»