Фальклорная спадчына Бялыніцкага раена
Папулярызацыя нацыянальнай культуры – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. У працэсе адраджэння нацыянальнай культуры і самасвядомасці важнае месца належыць фальклору – дзякуючы якому захоўваецца пераемнасць традыцый, ажыццяўляецца сувязь пакаленняў.
27 кастрычніка ў Бялыніцкім раённым Цэнтры культуры адбыўся раённы семінар-практыкум для спецыялістаў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раена” па тэме “Фальклорная спадчына Бялыніцкага раена”.
Праграма семінара ўключала ў сябе пытанні комплекснага падыходу ў рабоце клубных устаноў раёна па захаванню і папулярызацыі лакальных культурных традыцый, патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі праз народныя традыцыі. Падрабязна спыніліся на аматарскай фальклорнай дзейнасці як фактары захавання і пераемнасці беларускіх абрадавых і пазаабрадавых традыцый. Асаблівая ўвага была нададзена методыцы работы з фальклорным матэрыялам, пераемнасці і захаванню традыцый і звычаяў у сучаснай сям’і, дзякуючы чаму ажыццяўляецца сувязь пакаленняў. Разгледзілі таксама інавацыйныя формы і метады арганізацыі фальклорнай дзейнасці, асаблівасці мерапрыемстваў па папулярызацыі фальклора.
Клубныя ўстановы прадставілі папкі і альбомы з фальклорным матэрыялам па выніках экспедыцыйнай дзейнасці 2021 года. Да семінара была арганізавана выстаўка і зроблен агляд мэтадычных матэрыялаў, распрацаваных метадычнай службай раённага Цэнтра культуры.
У практычнай частцы семінара былі прадстаўлены абрады Бялыніцкага краю, музычна-песенная спадчына малой радзімы. Таксама вялі размову пра стравы беларускай народнай кухні. Вопытам работы у гэтым накірунку падзяліліся спецыялісты Вішоўскага і Ланькаўскага сельскіх Цэнтраў культуры і вольнага часу, Галоўчынскага і Кудзінскага сельскіх Дамоў культуры і Алешкавіцкага сельскага клуба.
Пры падвядзенні вынікаў семінара-практыкума былі прааналізаваны меркаванні і прапановы, выказаныя работнікамі клубных устаноў па ўдасканаленню дзейнасці па захаванню і развіццю традыцыйнай культуры раёна.
Атрыманыя веды падчас семінара-практыкума дапамогуць ў далейшай рабоце па пытаннях і праблемах традыцыйнай культуры беларусаў, па фарміраванню ў насельніцтва высокіх грамадзянскіх пачуццяў, выхаванню любові да роднага краю і яго традыцый, павагі да свайго народа.
Л.М.Куранкова, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”