ФЕСТЫВАЛЬ СЕНА “СЕНАФЭСТ – 2023” ПРАЙШОЎ У КІРАЎСКІМ РАЁНЕ
17 чэрвеня 2023 года ў Кіраўскім раёне, на Чыгірынскім вадасховішчы, прайшоў фестываль сена “Сенафэст – 2023”. Чыгірынская гасцінная зямля ўжо не адзін год збірае ўдзельнікаў і гасцей фестываля сена.
Сенакос – адзін з абрадаў старажытнасці. Час сенакосу ў сялян лічыўся святочнай падзеяй і чакалі яго з нецярпеннем. Пры спрыяльных умовах уборка сена лічылася адной з прыемных сельскіх работ. Лета, цёплыя ночы, купанне пасля стомнай спёкі, духмянасць лугоў – усе разам мела радаснае ўздзеянне на душу.
В рамках фестиваля прошли выставки фигур из сена и других природных материалов, выставки традиционного сенокосного инвентаря и сенокосной культуры, выставка-продажа сувенирной продукции, в том числе из сена; мастер-классы по изготовлению кукол из сена и соломы, сувениров и другое.
В рамках открытия фестиваля прошел народный обряд «Сенный пояс», а также культурно-массовые мероприятия: развлекательная игровая программа для детей, концертная программа фольклорных коллективов района, конкурс костюмов из природного материала «ЭКОмода» и конкурс плетения венков «Полевое чудо».
У першы дзень выхаду жыхароў вёскі на сенакос праводзіўся абрад “Сенны пояс”. Фестываль таксама пачаўся з урачыстага адкрыцця, дзе гледачы змаглі ўбачыць гэты народны абрад. Абрад здзяйсняўся жанчынамі. Выконваючы обрадавую песню яны павольна рухаліся на месца сенакосу. Да старэйшай жанчыны падыходзіў касец і прасіў благаслаўлення на касьбу. Гаспадыня яго благаслаўляла, пры гэтым прасіла ў Бога дапамогі. Пасля гэтага ўсе разам збіралі свежаскошаную траву, завівалі і скручвалі ў доўгія джгуты і плялі “Сенны пояс”, уплятаючы ў яго палявыя кветкі. Калі пояс быў гатовы, жанчыны, трымаючы паясы на выцягнутых перад сабой руках, выконвалі абрадавы карагод, у цэнтры якога гаспадар Чыгірынскай зямлі: дырэктар сельскагаспадарчага філіяла “Чыгірынка” Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Беларусьнафт Магілёўаблнафтапрадукт” Кузняцоў Ігар Уладзіміравіч. Пад абрадавую песню, у танцы жанчыны расчынілі харавод і павязалі гаспадарам “сенныя паясы”. У народзе лічылася, што сенакос нясе абнаўленне для душы і цела: пакосныя травы, сплеценныя у “сенны пояс” давалі чалавеку здароўе, пазбаўлялі ад шматлікіх хвароб і выконвалі функцыю абярэга.
Пасля адкрыцця фестываля ўсе урачыста адправіліся на тэрыторыю, дзе праводзіўся конкурс касцоў. У самым пачатку “калоны касцоў” ішлі ўдзельнікі вакальнага ансамбля “Харашухі” Баравіцкага сельскага Дома культуры, якія выконвалі абрадавыя песні, дзяўчыны неслі збаны з вадой, а за імі выстраіліся каманды касцоў. Са ўсяго Кіраўскага раёна сабраліся касцы на свята сена “Сенафэст – 2023”. Удзел у спаборніцтвах прымалі каманды: “Вясковыя хлопцы” ААТ “Кіраўскае райаграпрмтэхзабеспячэнне”, “Асілкі” Стайкаўскага сельскага Савета, “Дабаснянскія хлопцы” каманда ААТ “Дабаснянскае”, “Мы из тех, кто профтех” УА “Жыліцкі дзяржаўны сельскагаспадарчы каледж”, каманда “Фартуна” ААТ “Рассвет імя Кірыла Пракопавіча Арлоўскага”, каманда “Кветачкі” Мышкавіцкага сельскага Дома культуры і інш. Камандам патрэбна было выканаць некалькі конкурсных этапаў: касьба сена на хуткасць і якасць, “Ювелірная касьба” і стагаванне сена. За ўсімі выпрабаваннямі сачыла кампетэнтная судзейская камісія.
Пачатак сенажаці аб’ядноўваў усіх жыхароў вёскі. На сенакос выходзілі ўсе разам. Гэта было не проста важным этапам жыцця вёскі, але і самай прыемнай працай, напоўненай урачыстасцю і вяселлем – “Якое лета, такое і сена”. Мужчыны і жанчыны для працы ў лугах прыбіраюцца ў самае добрае адзенне, як на ўрачыстае свята. Вось і нашы каманды імкнуліся вызначыцца ад іншых знешнім выглядам: кожная каманда была апранута ў адпаведную вопратку для абраду касьбы. Пасля не лёгкіх конкурсных выпрабаванняў дзяўчыны, апранутыя ў ільняныя сукенкі, частавалі ўдзельнікаў каманд халоднай крынічнай вадой і квасам.
Падчас правядзення фестывалю працавалі выставы фігур з сена, традыцыйнага сенакоснага інвентара і сенакоснай культуры з сямейных “калекцый”, выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, у тым ліку з сена.
На працягу ўсяго дня ўсе жадаючыя маглі наведаць конкурс-выставу страў нацыянальнай кухні, выставу кукал-абярэгаў. Падчас фестываля праводзіўся не меньш цікавы конкурс касцюмаў з прыроднага матэрыялу. Удзельнікам конкурсу неабходна было ў арыгінальнай форме прадставіць свой касцюм, распавесці пра яго і пра матэрыял, з якога ён створаны. Для аматараў пляцення вянкоў быў арганізаваны конкурс пляцення вянкоў.
Настрой ва ўсіх прысутных на фестывалі яшчэ больш прыўзняўся падчас канцэртнай праграмы фальклорных калектываў раёна “Кірмаш талентаў”. Удзел у канцэрце прымалі: вакальны ансамбль “Харашухі” Баравіцкага сельскага Дома культуры, вакальныя калектывы “Скрыплічаначка” Скрыпліцкага сельскага Дома культуры, “Чараўніцы” Дабаснянскага сельскага Дома культуры, а таксама творчыя группы Стайкаўскага сельскага клуба і Чыгірынскага сельскага Дома культуры.
На вячэрнім канцэрце ўрачыста былі падведзены вынікі ўсіх спаборніцтваў і конкурсаў, узнагароджаны самыя лепшыя ўдзельнікі, якія занялі прызавыя месцы.
Жыхарам Кіраўскага раёна і гасцям вельмі спадабаўся фэст. Кожны змог знайсці сабе занятак па душы і ніхто не сумаваў. Тых, хто не паспеў наведаць фестываль у гэтым годзе, мы запрашаем у госці ў наступным годзе ў Кіраўскі раён, на Чыгірынскае вадасховішча, дзе адбудзецца фестываль сена “Сенафэст”. Будзем рады ўсім!
Алена Мурашка, метадыст РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна”