Фестываль народнай творчасці «Iльняныя крылы – ручнiкi» адбыўся ў весцы Ланькава Бялыніцкага раёна 27 жніўня

Беларускі ручнік – верны спадарожнік беларусаў. Ён адлюстроўвае гісторыю народа, яго дух, творчыя памкненні і мастацкае светаўспрыманне. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры, які прадаўжае прымаць удзел у нястомным дыялогу паміж мінулым і будучыняй. У будні і святы ручнік заўседы ў нашым жыцці.
На свяце быў арганізаваны парад ручнікоў Бялыніцкага раёна: ручнік з вёскі Кудзін, майстар Кірыленка Вера Пракопаўна; ручнік з вёскі Галоўчын, майстар Зайцава Клаўдзія Міхайлаўна – ручнікам больш за 70 гадоў; ручнік з вёскі Свяцілавічы, майстар Рабінкова Валянціна Аляксееўна – ручніку больш за 100 годоў; ручнік з вёскі Ланькава, майстар Накава Макрэна Антоноўна – ручніку больш за 150 годоў і сучасны ручнік Бялыніцкага раена, майстры Кунічніка Алла Віктарўна і Гануленка Дар’я Валянцінаўна.
Ручнік – сімвалічны напамін пра нябачныя сувязі чалавека з родам і продкамі. Ва ўзорох тканых зашыфравана гісторыя роднага краю, гісторыя жыцця людзей. Для гледачоў і гасцей свята быў прадыманстраваны абрад “Праводзіны ў войска”, абрад “Вяселле”, абрад “Радзіны, хрэсьбіны”, абрад “Жніво”. Ручнікі не только ўпрыгожвалі дом, але і выконвалі вялікаю ролю ў беларускіх абрадах.




Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент, працалюбства бацькоў і продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. На тыматычных падворках былі прадстаўлены ручнікі розных часоў, якія захаваліся да нашых дзён: рукатворныя абрадавыя ручнікі для самых розных падзей чалавечага жыцця, бытавыя ручнікі са сваёй гісторыяй, карункавыя фіранкі, пакрывалы на калысках, абрусы і інш.
З канцэртнай праграмай на святочнай сцэне выступалі калектывы і індывідуальныя выканаўцы: ансамбль народнай песні “Рэчанька” Машчаніцкага СК, гарманіст Пётр Кудравец з Алешкавіч, артыст з Галоўчына Леанід Шут, вакальнае трыо “Мелодыя” з Кудзіна, вакальны ансамбль “Медуніца”, выканаўцы Юлія Мароз, Людміла Каргузенка, Святлана Каргузенка, Галіна Уцькова Ланькаўскага СЦКД. Таксама глядачоў парадавалі спевамі артысты з Бялыніч – Аксана Кушнярова, Дзяніс Дерявяшкін, Уладзіслаў Караленак, Караліна Зоркіна.
Для самых маленькіх удзельнікаў свята былі арганізованы ігравыя праграмы, батут, аквагрым.



Алеся Белезяка, загадчык метадычным аддзелам РЦК ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Бялыніцкага раёна”