Фестываль народнай творчасці “Веснавыя колеры”
Традыцыйны фестываль народнай творчасці “Веснавыя колеры ” у гэтым годзе стаў XXII па ліку і быў прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі. Таму не выпадкова першае аддзяленне праграмы гала-канцэрта стала тэматычным – песенны, паэтычны і харэаграфічны рэпертуар, прадстаўлены ўдзельнікамі фестывалю, быў ваенна-патрыятычнай накіраванасці, адкрылі яго народны цымбальны аркестр і народны хор ветэранаў вайны і працы раённнага Цэнтра культуры і вольнага часу. Другое аддзяленне гала-канцэрта было вытрымана ў народным стылі.
Фестываль сабраў лепшыя калектывы і індывідуальных выканаўцаў Асіповіцкага раёна і гасцей свята – прыехалі на фестываль майстры і творчыя калектывы з суседніх раёнаў – народны ансамбль народной песні “Добры настрой” Бабруйскага раёна, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва г.Бабруйска, Клічаўскага раёна, якія прынялі актыўны ўдзел у рабоце “Горада майстроў”, правялі майстар-класы, а таксама арганізавалі выставы-продажы творчых работ.
Як і ў папярэднія гады, фестываль быў накіраваны на папулярызацыю лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва, садзейнічаў стварэнню спрыяльных умоў для паспяховага культурнага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, абмену вопытам па захаванню і развіццю самадзейнай творчасці.
Сектар традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці раённага аддзела народной творчасці і культурна-асветніцкай работы дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”