Флэш-семінар па традыцыйнай культуры прайшоў у Краснаполлі
Флэш-семінар на тэму «Пасоўванне традыцыйнай культуры ў дзіцячым і маладзёвым асяродку» адбыўся 16 сакавіка ў раённым Цэнтры культуры Краснапольскага раёна.
Тэматыка семінара была вызначана на аснове аналізу стану работы па забеспячэнню сістэмы пераемнасці традыцыйнай культуры і неабходнасцю яе паляпшэння, удасканалення. А форма правядзення метадычнай работы як флэш-семінара забяспечвала такі падыход, як імкненне адшукаць рашэнне праблемы, «успыхнуць», захапіцца ідэяй.
Пры правядзенні флэш-семінара як «загадзя спланаванай акцыі, у якой група выконвае вызначаныя раней дзеянні» спецыялісты СДК рабілі флэш-прэзентацыі эфектыўных і самабытных практык па традыцыйнай культуры ў рабоце з дзецьмі і моладдзю, дапаўняючы ідэі адзін аднаго ў пошуках лепшых.
Клапаціла спецыялістаў і прэстыжнасць клубных устаноў, яе складнікі, сярод якіх клубныя работнікі праз флэш-прыём вызначылі і абгрунтавалі наступныя – якасць паслуг установы, унікальнасць традыцыйных абрадаў, камфорт, даступнасць інфармацыі, сучасныя тэхналогіі, сучаснае асначэнне, узаемадзеянне, папулярызацыя, інш.
Флэш-семінар прадастаўляў магчымасць актыўнага ўдзелу кожнага ў яго рабоце, магчымасць пачуць і асэнсаваць знаходкі калег.
Адным з вынікаў семінара стала ўхваленне мадыфікаванай праграмы гуртка «Бацькаўшчына» і схільнасць да яе ўвасаблення ў рабоце, бо яна прадастаўляе цудоўныя магчымасці пасоўвання традыцыйнай культуры, краязнаўства ў дзіцячым асяродку.
Марчанка В. А., метадыст па традыцыйнай культуры раённага Цэнтра культуры ДУК «ЦКС Краснапольскага раёна»