Фінал абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» адбыўся 19 сакавіка ў канцэртнай зале Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народный творчасці і культурна-асветнай работы

Тэатральны вечар пачаўся марафонам з фрагментаў конкурсных спектакляў пераможцаў. Гледачам были прадстаўлены лепшыя тэатральныя пастаноўкі аматарскіх тэатральных калектываў, пераможцаў трох занальных этапаў, якія ўжо прайшлі 8, 10 і 16 лютага ў гг.Бабруйск, Магілёў, Чэрікаў.
Агляд-конкурс ужо стаў традыцыйным, тэматыка конкурсных пастановак у гэтым годзе была досыць разнастайная. Можна было пабачыць такія пастаноўкі, як “Я з вогненнай вёскі” па раману А.М. Адамовіч; “За паўгадзіны да вясны”, аўтар Э.Піжэнка; “Песня пра зубра” М.Гусоўскі, “Хмарка” Я.Колас і іншыя. А галоўнай асаблівасцю конкурса з’яўляецца тое, што тэатральныя пастаноўкі, падрыхтаваныя аматарскімі тэатральнымі калектывамі, на беларускай мове.


Вядучым фінальнага мерапремства стаў Ткачоў Іван Іванавіч, артыст народнага тэатра раённага цэнтра культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна». У 2019 годзе на заключным мерапрыемстве абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў «У далонях маёй Беларусі» Іван Іванавіч атрымаў Дыплом у намінацыі «Лепшая мужчынская роля». На працягу ўсяго мерапрыемства Іван Іванавіч імправізаваў і абыгрываў сваю ролю – ролю вядучага абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў.

На фінальным мерапрыемстве прайшла цэрэмонія ўзнагароджвання абласнога агляду-конкурсу аматарскіх тэатральных калектываў Магілёўскай вобласці «У далонях маёй Беларусі». Варта адзначыць, што ў конкурсе прынялі ўдзел звыш 20 аматарскіх тэатральных калектываў Магілёўскай вобласці.
У якасці журы выступілі: Алег Фёдаравіч Хмялькоў, дырэктар установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», старшыня Рэспубліканскага савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, член рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па рабоце з непрафесійнымі (аматарскімі) калектывамі мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці, старшыня журы; Іна Васільеўна Балаўнёва, намеснік дырэктара ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», член рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па рабоце з непрафесійнымі (аматарскімі) калектывамі мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці; Аляксандр Мікалаевіч Глуздоў, начальнік аддзела традыцыйнага мастацтва і культурна-дасугавай дзейнасці ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», член рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па рабоце з непрафесійнымі (аматарскімі) калектывамі мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці; Зінаіда Іванаўна Білык, галоўны рэжысёр установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»; Елізавета Дзянісаўна Янчыцкая, метадыст па тэатральнаму мастацтву ўстановы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», член рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па рабоце з непрафесійнымі (аматарскімі) калектывамі мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці; Аляксандр Пятровіч Кузняцоў, метадыст установы культуры «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы», член рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па рабоце з непрафесійнымі (аматарскімі) калектывамі мастацкай творчасці Магілёўскай вобласці. Па выніках конкурсных праглядаў журы вызначала пераможцаў.
Дыпломамі пераможца агляду-конкурсу былі ўзнагароджаны:
I ступені:
тэатр чытальнікаў «Вытокі» ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», літаратурна-тэатралізаваная кампазіцыя «Цёмны лес», аўтар М.І.Гарэцкі – кіраўнік Білык Зінаіда Іванаўна.





II ступені:
народны тэатр чытальнікаў «Сюжэт» раённага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна», літаратурна-музычная кампазіцыя «Хмарка», аўтар Я.Колас – кіраўнік Феакцістава Ганна Аляксандраўна.
III ступені:
народны тэатр дзяржаўнай установы культуры «Палац культуры вобласці г. Магілёва», спектакль «Песня пра зубра», аўтар М. Гусоўскі – кіраўнік Кускова Ала Іванаўна.
ГРАН-ПРЫ:
тэатр чытальнікаў «Вытокі» ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў», літаратурна-пластычная кампазіцыя па паэме А.МКазека «Марыйка» – кіраўнік: Ярашук Алена Віктараўна.








У намінацыі «Лепшы дзіцячы спектакль»:
узорны тэатр лялек «Паўлінка» Рэдкарожскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Бабруйскага раёна», спектакль «Як конік матулю шукаў», паводле беларускай народнай казкі – кіраўнік Кірыенка Антаніна Васільеўна.

У намінацыі «Лепшая рэжысерская пастаноўка»:
народны тэатр дзяржаўнай установы культуры «Палац мастацтваў г. Бабруйска», спектакль «Борка», аўтар А.Гуцін – кіраўнік Вадзім Генадзевіч Бабініч;
народны тэатр эстрадных мініяцюр «Штрых» раённага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Шклоўскага раёна», п’еса «Лялькі», аўтар В.Ю. Ткачоў – кіраўнік Дзегцяронак Іна Аляксандраўна.











У намінацыі «Лепшы акцёрскі ансамбль»:
Творчая группа аўтаклуба дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Кіраўскага раёна», драматычная балада «Не пакідай мяне…», аўтар А.А. Дудараў – кіраўнік Альховік Валянціна Мікалаеўна.
У намінацыі «Лепшая мужская роля»:
Аношка Яўген Генадзевіч, творчая група дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна», спектакль «За паўгадзіны да вясны», аўтар Э.Піжэнка – кіраўнік Купрэева Наталля Міхайлаўна.
У намінацыі «Лепшая жаночая роля»:
Балматкова Таліна Міхайлаўна – тэатральны гурток «Люстэрка» Язерскага сельскага Цэнтра культуры дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная клубная сістэма Чэрыкаўскага раёна» – кіраўнік Балматкова Таліна Міхайлаўна.
У намінацыі «За выдатны ўклад у развіцце тэатральнага мастацтва»:
Народны тэатр «Шалом» грамадскага аб’яднання «Магілёўская яўрэйская абшчына», літаратурна-музычная кампазіцыя «I памяць сэрца гаворыць», аўтар Л.І.Афремова – кіраўнік Джалiашвiлi Мiра Раманаўна.
Крысціна Башарымава, вядучы рэдактар УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр НТ і КАР»