У школьным аздараўленчым лагеры №28 прайшло дзіцячае фізкультурнае свята
Вандраванне па казках, у якім дзеці разглядалі і адстойвалі правы галоўных герояў, паспрыяла правільнаму фарміраванню ведаў аб правах дзіцяці.
У спартыўных спаборніцтвах змагаліся дзве каманды пад назвамі "Перамога" і "Тыграняты". У праграме былі наступныя эстафеты: "Перадай мяч", "Закінь мяч у кальцо", "Абручы", "Бег з мячом", "Парная эстафета", "Гонкі на віражах".
Падчас усяго свята дзеці былі актыўныя і па выніках спартыўных спаборніцтваў, каманды атрымалі роўную колькасць балаў, і ў выніку перамагло сяброўства.
Тамара Блэйкіс, метадыст сектара па рабоце з дзецьмі ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска"