Гарадскі турнір “Гаворым па-беларуску” ў Касцюковічах
25 лютага ў раённым Цэнтры культуры абдыўся другі гарадскі турнір “Гаворым па беларуску”, прысвечаны Дню беларускай мовы. Асноўная мэта мерапрыемства – папулярызацыя беларускай мовы і пашырэнне сферы яе выкарыстання, стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу вучняў, раскрыцця іх індывідуальнасці праз удзел у гульнях інтэлектуальнай накіраванасці.
Удзельнікамі турніру зноў сталі каманды з устаноў адукацыі гораду, якія складаліся з вучняў 7-10 класаў. Конкурсная праграма ўключала ў сябе наступныя туры: “Знаёмства”, “Інтэлектуальная азбука”, “Перакладчык”, “Конкурс капітанаў”, “Фразеалагізмы”, “Дамашняе заданне”. У гэтым годзе каманды падрыхтаваліся вельмі дакладна: хутка перакладалі, адгадвалі словы з малюнкаў, тлумачылі фразеалагізмы. Крэатыўна каманды падышлі да падрыхтоўкі дамашняга задання: трэбы было зрабіць фотакалаж с кнігамі беларускіх аўтараў. Журы адмеціла, што ацэньвала вучняў з задавальненнем, бо кожная каманда была накіраванна на перамогу.
У перапынках паміж турамі на сцэне спявалі ансамбль народнай песні “Муравушка” раённага Цэнтра культуры, Куранева Дар’я, ўдзельніца раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прыбяседскія зорачкі - 2023”, а таксама чытачы дзцячага гурту мастацкай творчасці “Зоркапад”, кіраўнік Алеся Шаройка. Па выніках турніру перамагла каманда сярэдняй школы №2 г. Касцюковічы.
У канцы мерапрыемства вядучая ўсім пажадала: “Родная мова – гэта самая вялікая каштоўнасць народа. Любіце родную мову, шануйце яе і не саромейцеся на её размаўляць!”.
Святлана Захарэнка, намеснік дырэктара ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”