Гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр – 2017» адбыўся на Слаўгарадчыне
30 красавіка на Слаўгарадчыне адбыўся VI гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр – 2017». Арганізатары падрыхтавалі для жыхароў і гасцей горада разнастайную праграму.


Падыход да раённага Цэнтра культуры ператварыўся ў тэматычную экспазіцыю «Вуліца Майстроў», на якой былі прадстаўлены выставы-прэзентацыі, прадукцыя, майстар-класы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Чэрыкаўскага, Краснапольскага, Крычаўскага, Дрыбінскага, Бабруйскага раёнаў, г.Магілёва.
Насупраць чакала «Агратурыстычная вёска», дзе была прадстаўлена выстава хатніх жывёл.
На цэнтральнай канцэртнай пляцоўцы ў творчай праграмме прынялі ўдзел: народны вакальны ансамбль «Краснапольская Субацея», ансамбль народнай песні «Спадчына» Пачапоўскага сельскага Дома культуры ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Краснапольскага раёна, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі і песні «Світанак» ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Магілёўскага раёна, вакальны ансамбль «Сябрына» Бельскага селькага Дома культуры-музея ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Крычаўскага раёна, народны ансамбль народнай песні «Чапурушкі», вакальны ансамбль «Лейся песня», народны ансамбль народнай песні «Крыніца», народны танцавальны калектыў «Бліскавіца» ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Слаўгарадскага раёна і іншыя.


Безумоўна, галоўным брэндам фестывалю з’яўляецца хатні сыр, розныя віды якога прапаноўвалі прадэгуставаць сыравары Слаўгарадчыны.
Удзельнікі свята былі ўзнагароджаны дыпломамі фестывалю, якія ўручыў старшыня Слаўгарадскага раённага выканаўчага камітэта Жыгуцкі Канстанцін Аляксандравіч.
На працягу дня таксама праходзіла анімацыйна-забаўляльная праграма, гульні, конкурсы. Для дзяцей працавалі: аквагрым, гульнёвыя атракцыёны.
Трымае вобласць ганарова
У фестывальнай дзейнасці – народнага мастацтва арыенцір
Шмат іх, а найсмачнейшы
Гастранамічны «Гаспадарчы сыр».


Глуздоў А.М., вядучы метадыст УК «Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы»