“Гэта наша спадчына”
“Гэта наша спадчына”
Этнаграфічная экспедыцыя, арганізаваная работнікамі аўтаклуба, адбылася ў вёску Журбін Касцюковіцкага раёна.
У рамках экспедыцыі праходзіў збор аўтэнтычнага матэрыялу, носьбітамі якога з’яўляюцца старэйшыя жыхары вёскі Журбін. З маладых гадоў і да гэтага часу прыхільнікі народнай песні займаюцца ў калектыве мастацкай самадзейнасці, кіраўніком якога з 1996 года з’яўляецца Вера Ерамееўна Піценава. Калі вёска парадкам апусцела, зачыніўся клуб. Але калектыў не распаўся. Жанчыны і адзіны прадстаўнік мужчынскага полу, самы старэйшы ўдзельнік калектыву Іван Канстанцінавіч Старычкоў, збіраюцца ў хаце Веры Ерамееўны, каб пагутарыць аб жыцці-быцці, праспяваць любімыя песні. Спявачкі з задавальненнем прадэманстравалі свой багаты песенны рэпертуар. Экспедыцыя сабрала багаты матэрыял абрадавых калядных, пасхальных, троіцкіх, шлюбных, пахавальных песень. У вёсцы здаўна прытрымліваюцца старадаўніх традыцый сваіх продкаў, выконваюцца абрадавыя дзеянні гэтых святаў. Варты ўвагі той факт, што і аддзенне гэтых надзвычайных цікавых людзей характэрна іх захапленню. Уся вопратка саматканая, зробленая рукамі матуль і бабуль больш за сотню гадоў таму назад. Некаторыя асобныя экзэмпляры былі пашытыя яшчэ да адмены прыгонага права і ўпрыгожаныя замыславатым, характэрным для гэтай мясцовасці, арнаментам. Вельмі добра тое, што ёсць людзі, якія збіраюць і захоўваюць бясцэннае багацце нашых продкаў, каб перадаць яго ў спадчыну новым пакаленням.
Наталля Дробышава
намеснік дырэктара
Цэнтралізаванай клубнай
сістэмы Касцюковіцкага
раёна